На Докшыччыне мілітарызуюць акцябрат і піянераў. Яны спаборнічаюць у манеўраванні і размініраванні
У Докшыцах прайшоў раённы этап рэспубліканскіх спартыўных ваенна-патрыятычных гульняў «Зарніца» і «Зарнічка», удзел у якіх прынялі піянеры і акцябраты з 11 атрадаў устаноў адукацыі раёна. Піша сайт докшыцкай раёнкі “Родныя вытокі”.
Паводле інфармацыі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, акцябраты спаборнічалі ў такіх спаборніцтвах, як «Вылучэнне», «Манеўраванне», «Размініраванне», «Наступ», а таксама дэманстравалі сваю логіку, уважлівасць і эрудыцыю, адказваючы на пытанні квіза «Маленькія грамадзяне вялікай краіны».
Піянеры прынялі ўдзел у спаборніцтвах па страявой падрыхтоўцы, стральбе, прайшлі «Сцежку перашкод» і праверылі свае веды ў інтэлектуальнай гульні-квізе «Старонкі гісторыі».
Як піша докшыцкая раёнка, усе ўдзельнікі спаборніцтваў годна прадставілі свае ўстановы адукацыі, праявіўшы падчас гульні высокі ўзровень падрыхтоўкі, актыўнасць, знаходлівасць, рашучасць і смеласць.
Раней у школах былі іншыя прыярытэты і зусім іншыя спаборніцтвы, а зараз рэжым Лукашэнкі ад выказванняў “мы мірныя людзі і ў нас няма вайны” перайшоў зусім да іншай рыторыкі “мы павінны рыхтавацца да ўсё ж такі кепскіх часоў”. Вось яго выканаўцы і рыхтуюцца, пачынаючы нават з дзіцячых садкоў і школаў.
Смотрите, как принимали в пионеры в Полоцке 19 мая
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!