На тры гады калоніі асудзілі віцябляніна за замыканне чыгуначнага святлафора
Суд Віцебскага раёну прызнаў 41-гадовага Сяргея Іванова вінаватым у прывядзенні ў непрыдатны стан сродкаў чыгуначнага транспарту, шляхоў спалучэння, сродкаў сігналізацыі (ч.1 арт. 309 КК) ды ў замаху на такія дзеянні (ч.1 арт. 14 КК) і пакараў яго пазбаўленнем волі на тры гады.
Справу разбірала суддзя Таццяна Лабацкая.
Падчас судовага следства Сяргей Іваноў прызнаў толькі адзін эпізод, які нібыта ўчыніў пад уплывам асабістых матываў — страты дзіцяці: паехаў на сваёй таксоўцы ў лес і пры дапамозе дроту закараціў рэйкавы ланцуг. Па іншых эпізодах віну не прызнаў. Заявіў, што сам сябе абгаварыў падчас следства.
У сваіх дзеяннях раскаяўся. Прызнаўся, што і не падазраваў, што можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, спадзяваўся выйсці на волю пасля суду.
Прысуд не набыў законнай моцы. У Іванова ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне ў Віцебскім абласным судзе, піша vitebskspring.org.
Беларускія мытнікі адмовіліся лічыць кантрабанду цыгарэт злачынствам
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!