На Віцебшчыне 31 чалавеку адмовілі ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты

Автор:
Опубликовано:
4
Февраль
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Пра гэта паведаміў старшыня так званай Віцебскай абласной выбарчай камісіі Дзмітрый Хома.

«Завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў выбарчай кампаніі — рэгістрацыя кандыдатаў. Яна завершана па ўсіх узроўнях дэпутатаў парламента. На тэрыторыі Віцебскай вобласці 33 кандыдаты прэтэндуюць (двум адмоўлена ў рэгістрацыі ў кандыдаты), і 2198 чалавек — у мясцовыя саветы дэпутатаў. Гэта работа працягваецца абласной камісіяй, таму што грамадзяне, якія атрымалі адмову ў рэгістрацыі ад акруговых і раённых выбарчых камісій, маюць права абскардзіць рашэнні ў абласной выбарчай камісіі», — сказаў Дзмітрый Хома.

Паводле слоў Хомы, 1 лютага правам абскарджання рашэнняў акруговай і гарадской выбарчых камісій скарысталіся два грамадзяніны. «Абласная камісія пакінула іх звароты без задавальнення. У іх застаецца права абскардзіць рашэнне абласной камісіі ў Віцебскім абласным судзе. Усяго было адмоўлена ў рэгістрацыі 31 прэтэндэнту на тое, каб стаць кандыдатам у дэпутаты», — удакладніў Дзмітрый Хома. З іх днаму — у абласны Савет, 22 — у раённыя Саветы, 7 — у гарадскія гарадах раённага падпарадкавання і 1 — у сельскія Саветы. 11 чалавек самі знялі свае кандыдатуры з так званай перадвыбарнай гонкі.

vitebskspring.org

Кіраўнік Паставаў агітуе за мясцовага фермера, а не за кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі?

Метки: ,
Комментарии: