На Віцебшчыне дзеючыя дэпутаты парламента праяўляюць актыўнасць у інфармацыйным полі

Автор:
Опубликовано:
8
Январь
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У рэгіёне працягваюцца этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты ўсіх узроўняў. У гэты час дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачалі масава выступаць у мясцовых СМІ. Уся гэтая актыўнасць можна расцаніць як прыхаваная незаконная агітацыя ў перыяд рэгістрацыі.

Так, дэпутат па Віцебскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе № 20 Аляксей Ягораў 8 студзеня правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Аршанскія дэпутаты беларускага парламента Іна Крачак і Віталь Васюкоў павіншавалі жыхароў раёна з навагоднімі святамі.

Меркаваннем аб адзіным дні галасавання падзялілася ў віцебскай газеце член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Таццяна Аўтухова.

З інфармацыяй аб навацыях выбарчага заканадаўства, дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, правядзенні адзінага дня галасавання выступіла Святлана Адзінцова, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

vitebskspring.org

У Наваполацку выбарчыя камісіі на два дні раней, чым вызначына выбарчым кодэксам, пачалі рэгістрацыю ініцыятыўныя груп

Метки: ,
Комментарии: