На Віцебшчыне патрабуюць зрабіць мемарыяльную дошку Караткевічу па-беларуску

Автор:
Опубликовано:
4
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Культура


На сайце petitions.by з’явілася петыцыя з патрабаваннем перарабіць мемарыяльную дошку, адчыненую 25 лістапада на аршанскай СШ №3. Адкрыццё дошкі было прымеркавана да сёлетніх угодкаў аршанскага ўраджэнца, вядомага літаратара Уладзіміра Караткевіча. На дошцы ёсць цытата з ягонага верша, аднак астатні тэкст – пра тое, што школа №3 носіць імя славутага земляка – напісаны па-расейску. Шмат хто палічыў такое стаўленне да дзеяча беларускай культуры абразлівым, і ў выніку нарадзілася петыцыя.

«Нягледзячы на безумоўна важны і пазітыўны факт шанавання імя выдатнага беларускага пісьменніка, да нашага здзіўлення, мемарыяльная дошка была выканана на рускай мове, хоць Уладзімір Караткевіч адзначыўся перш за ўсё як беларускамоўны пісьменнік, і лагічна было б выканаць мемарыяльную дошку менавіта на беларускай мове. Улічваючы неацэнны ўклад вялікага беларускага пісьменніка ў развіццё беларускай мовы і культуры, а таксама беларускае заканадаўства, просім замяніць мову мемарыяльнай дошкі на беларускую мову пісьменніка», –пішуць складальнікі.

Збор подпісаў плануецца працягваць да 17 снежня, адказу грамадзяне чакаюць ад Віцебскіх абласных і Аршанскіх раённых уладаў. Зрэшты, менавіта старшыня Віцебскага абласнога савету Уладзімір Цярэнцьеў браў удзел у адкрыцці дошкі, але знешні выгляд сімвала памяці яго ніколькі не збянтэжыў.

Шмат для каго пазіцыя ўладаў, якія заявілі пра тое, што СШ№3 надаецца імя Уладзіміра Караткевіча, увогуле здзівіла і збянтэжыла. Справа ў тым, што гэтая школа носіць імя пісьменніка яшчэ з 1985г., пра гэта добра вядома ў Воршы. Таму пазіцыя чыноўнікаў выклікае неразуменне: навошта імя земляка надаваць аб’екту адукацыі другі раз, ды яшчэ зафіксаваць гэта па-расейску.

Навошта аршанскай СШ№3 другі раз надалі імя Уладзіміра Караткевіча?

Метки: , ,
Комментарии: