На Віцебшчыне працягваюцца суды за «распаўсюд экстрэмізму»
18 верасня за рэпосты і «лайкі» так званай «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі» паводле ч.2 арт.19.11 КаАП судзілі Алену Гарнак, жыхарку горада Віцебска. Яе справу ў судзе Першамайскага раёна разглядала суддзя Вольга Клімкова;
19 верасня па тым самым артыкуле КаАП судзяць Яўгена Зубкова, таксама віцябляніна. Яго справу будзе разбіраць суд Чыгуначнага раёна ў асобе Алены Цыганковай, піша «Віцебская Вясна».
На волі — 66-гадовая Зоя Баранава, асуджаная судом Шумілінскага раёна
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!