На Віцебшчыне затрымалі двух святароў — Аляксандра Шаўцова ў Полацку і Андрэя Куліка ў Мёрах

Автор:
Опубликовано:
25
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова правялі ператрус у межах крымінальнай справы «пра экстрэмізм». Па гэтай самай справе сілавікі ладзяць ператрусы на Полаччыне ўжо трэці дзень запар. Сутнасць справы не вядомая, і найбольш падобна, што яна распачатая супраць неакрэсленай колькасці асобаў, каб мець падставы для неабмежаванай колькасці ператрусаў. У айца Аляксандра забралі з дому ўсю аргтэхніку.

Аляксандр Шаўцоў з’яўляецца настаяцелем парафіі Святога пакутніка Язафата — ачольвае ўніяцкую полацкую грамаду на працягу ўжо болей як 10 гадоў. Шмат у чым дзякуючы яму паміж рознымі парафіямі грэка-каталікоў наладжаны добрыя сяброўскія стасункі. Таму звесткі пра затрыманне айца Аляксандра ўзрушыла не толькі полацкіх вернікаў.

Ёсць верагоднасць, што святару будуць закідаць «несанкцыянаванае пікетаванне» праз сацыяльныя сеткі: ягоны фотаздымак ў Фэйсбуку аздоблены так званай «рамкай» з надпісам чырвонымі літарамі на белым фоне «Маліцеся за Беларусь».

Стала вядома, што сёння таксама быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.

Ксёндз Андрэй з’яўляецца пробашчам мерскай парафіі з 23 чэрвеня 2019 г. , таксама быў пробашчам парафіі ў Дзісне (да 06.09.2020г.). Ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне, але значны час свайго служэння аддаў Віцебшчыне, пасля святарскіх пасвячэнняў атрымаўшы першае накіраванне ў Гарадок. З 21 красавіка 2005г. па 31 мая 2012 г. быў адміністратарам у Падсвіллі. Падчас свайго служэння ў парафіі займаўся завяршэннем будаўніцтва і правядзеннем унутраных работ у новым касцёле, асвячэнне якога адбылося 30 ліпеня 2011 года. Далей была праца ў парафіі св.Уладыслава ў Віцебску (мікрараён Білева), а потым — у парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Канстанцінаве (Глыбоцкі раён).

З 28 верасня 2014г. па 22 чэрвеня 2019 г. апекаваўся парафіяй Унебаўшэсця Пана ў вёсцы Дзеркаўшчына. Падчас сваёй душпастырскай дзейнасці святар значную ўвагу надаваў рабоце з дзецьмі і моладдзю. Некалькі апошніх гадоў служыў у Мёрах.

Сталі вядомыя наступствы ўчорашніх затрыманняў у Наваполацку: штрафы і «суткі»

Метки: , ,
Комментарии: