На волі — 66-гадовая Зоя Баранава, асуджаная судом Шумілінскага раёна
На волі — 66-гадовая Зоя Баранава, асуджаная судом Шумілінскага раёна па арт. 369 і ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
У студзені 2023 г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «Пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон. Пазней ёй было прад’яўлена крымінальнае абвінавачванне, піша Віцебская Вясна.
Як кажуць яе знаёмыя, жанчына заўсёды вызначалася прынцыповасцю, уважліва сачыла за палітычнымі падзеямі і добра разбіралася ў гісторыі (школьным настаўнікам гісторыі быў яе бацька).
Зоя Баранава — адна з тых, каго Аляксандар Лукашэнка вызваліў праз памілаванне 16 верасня. На гэты момант вядомыя імёны 15 вызваленых, усяго вядома пра памілаванне 37 чалавек.
Нашёлся витебский активист Евгений Степанов. Против него возбуждено уголовное дело
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!