«Налёт» ГУБАЗіК на Глыбокае: вядома ўжо пра некалькі затрыманняў

Автор:
Опубликовано:
7
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика


5-га кастрычніка ў Глыбокім адбылося некалькі ператрусаў і некалькі затрыманняў мясцовых актывістаў і журналістаў. Дакладна вядома пра затрыманне актывіста Вадзіма Хлуса і фатографа і відэааператара Леаніда Юрыка, і пра шэраг «візітаў» да іншых гараджан, якія засталіся на волі і просяць пакуль не называць іхных імёнаў. З пэўных крыніц вядома, што ў райцэнтры працавалі не мясцовыя міліцыянты, а ГУБАЗіК з абласнога цэнтру.

У чым вінавацяць затрыманых, пакуль не вядома. Найверагодней, іх чакаюць суды за адміністрацыйныя правапарушэнні. Гэта мае высветліцца пасля судоў, які маюць адбыцца не пазней як праз 72 гадзіны пасля затрымання, або пасля таго, як затрыманых адпусцяць па сцячэнні таго ж тэрміну.

Супрацоўнікі ГУБАЗіК, найверагодней, мелі нейкі спіс жыхароў Глыбокага, да якіх наведаліся 4 кастрычніка. З некаторымі была праведзена «прафілактычная гутарка» пра недапушчальнасць парушэнне адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства. Па звестках краязнаўцы Канстанціна Шыталя, да 6 кастрычніка так і не з’ехалі з Глыбокага, па райцэнтры ходзіць АМАП.

Паўтара гады зняволення – за абразу Лукашэнкі праз тэлефон

Метки: , ,
Комментарии: