Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

Автор:
Опубликовано:
12
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



На ўрачыстай цырымоніі ў Беларускім доме правоў чалавека ў Вільні 11 студзеня абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год. Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.

“Праваабаронца года-2022” — палітзняволеная Наста Лойка

У Прэміі — тры намінацыі, і шорт-ліст кожнай з іх трапляе па тры намінанты. Сёлета, у намінацыю “Праваабаронца года-2022” увайшлі праваабаронцы: Павел Левінаў, які падаў 161 індывідуальны зварот у КПЧ ААН, а таксама палітзняволены “вясновец” Уладзімір Лабковіч і палітзняволеная праваабаронца Наста Лойка. Яна і стала пераможцай.

«Журналіст/ка года-2022» — Аксана Колб

Лаўрэата намінацыі «Журналіст/ка года-2022» павінен быў па традыцыі прадстаўляць Дзяніс Івашын як пераможца мінулага году. Але Івашын — таксама палітзняволены, асуджаны да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таму лаўрэата агучыў старшыня “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Бастунец.

Сярод намінантаў былі палітзняволеная галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава, а таксама  фатограф і стваральнік праекта “Плошча пераменаў” Яўген Атцецкі. А журналісткай года-2022 стала рэактарка “Новага часу” Аксана Колб — былая палітзняволеная, якая змагла пакінуць Беларусь.

«Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2022» — Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі

За перамогу ў гэтай намінацыі змагаліся Майстэрня паштовак салідарнасці, Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі. Апошні і перамог, а прадставіла яго праваабаронца Вікторыя Фёдарава.

Не ўсе лаўрэаты і намінанты змаглі там прысутнічаць праз зняволенне ці вымушаную эміграцыю. “Вясна” распавядае, як праходзіла цырымонія.

Цяперашняя прэмія стала ўжо чатырнаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаванне ўсёй беларускай праваабарончай супольнасці.

Беларускія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі адмены прысудаў і вызваленне лідараў незалежных прафсаюзаў

Метки: ,
Комментарии: