Не выходзіць на сувязь былы палітвязень Міхаіл Жамчужны

Автор:
Опубликовано:
27
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Сябры Міхаіла турбуюцца: тры дні таму ён казаў, што невядомыя людзі ўночы ламіліся да яго ў кватэру.

З 24-га лютага тэлефон былога палітвязня не адказвае, спробы заспець яго дома таксама засталіся безвыніковымі, святло ў ягоных вокнах ужо некалькі сутак не гарыць. Менавіта гэта і выклікае трывогу: 18 студзеня 2021 году суд Горацкага раёну Магілёўскай вобласці ўстанавіў у дачыненні Міхаіла Жамчужнага прэвентыўны нагляд на 2 гады.  Былы палітвязень цягам гэтага тэрміну абавязаны 2 разы на месяц з’яўляцца для рэгістрацыі ў органы ўнутраных спраў, яму таксама забараняецца наведваць крамы, кавярні і гандлёвыя палаткі ў мэтах набыцця алкагольных напояў, а пасля 20-й вечара і цягам усёй ночы ён абавязаны знаходзіцца дома.

1 снежня мінулага году ў праваабаронцы і былога палітвязня Міхаіла Жамчужнага адбыўся ператрус,  супрацоўнікі следчых органаў забралі з кватэры электронныя прыстасаванні. Пасля ператрусу Жамчужнага адвезлі на допыт, дапытвалі яго супрацоўнікі 3-га аддзелу ДФР па Віцебскай вобласці. Жамчужнага вызвалілі ў той жа дзень пасля абеду.   Паводле былога палітвязня, следчыя шукалі доказаў, што ён нібыта фінансуе нейкія экстрэмісцкія фарміраванні.

Год таму Міхаіл Жамчужны выйшаў з-за кратаў: 19 лютага 2021 г. пасля 6 з паловай гадоў зняволення ён  пакінуў калонію N9 у Горках Магілёўскай вобласці.

Заснавальнік «Платформ Інавэйшн» Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі. Ён быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку – паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

vitebskspring.org

«Гаджэты забралі, але яны чыстыя». Міхаіл Жамчужны – пра вобшук і допыт 1 снежня

Метки: , ,
Комментарии: