Новыя змены ў Крымінальны кодэкс дазволяць уладам эфектыўна змагацца з іншадумцамі
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у першым чытанні прынялі праект закона «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Таксама, дэпутаты ўхвалілі смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве для службовых асоб і вайскоўцаў, а паводле аналогіі з расійскім заканадаўствам уводзіцца пакаранне за дыскрэдытацыю войска. Праваабаронцы лічуць, што такім чынам улады працягваюць змагацца з самымі малымі праявамі нелаяльнасці і іншадумства.
На сайце Палаты Прадстаўнікоў сцвярджаецца, што «ў мэтах аказання стрымліваючага ўздзеяння на дэструктыўныя элементы, а таксама дэманстрацыі рашучай барацьбы са здрадай дзяржаве» праектам Закона прапануецца занясенне змен у санкцыю часткі 2 артыкула 356 КК, якія прадугледжваюць магчымасць ужывання выключнай меры пакарання ў выглядзе смяротнага пакарання за здраду дзяржаве, здзейсненую службовай асобай, што займае дзяржаўную пасаду, ці асобай, на якую распаўсюджваецца статус вайскоўца.
У артыкул 369-1 КК уносяць дадатак у мэтах вызначэння адказнасці за распаўсюд свядома непраўдзівых звестак, якія дыскрэдытуюць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і вайсковыя фармаванні, ваенізаваныя арганізацыі Рэспублікі Беларусь.
«Увядзенне такой прававой нормы будзе з’яўляцца дзейснай прэвентыўнай мерай распаўсюду свядома непраўдзівай неадпаведнай рэчаіснасці інфармацыі пра беларускае войска і іншыя «сілавыя структуры»», — лічуць дэпутаты.
Прапануецца ўвесці ў Крымінальны кодэкс артыкул «Прапаганда тэрарызму» і «Парушэнне патрабаванняў па абароне дзяржсакрэтаў», «бо вызначэнне крымінальнай адказнасці за прапаганду тэрарызму будзе спрыяць прадухіленню распаўсюду інфармацыі, якая рэабілітуе тэрарызм, і недапушчэнню прызнання практыкі і ідэалогіі тэрарызму як правільных і годных падтрымкі мадэляў паводзін».
Штраф за злачынствы супраць міру і бяспекі чалавецтва, грамадскай бяспекі, бяспекі руху, здароўя насельніцтва і дзяржавы павялічваецца да максімальных 50 тысяч базавых велічынь, цяпер гэта 1 850 000 рублёў (каля 621 тысячы еўра).
Чалавека, якога падазраюць у здрадзе дзяржаве, змове з мэтай захопу ўлады, шпіянажы, тэрарызме ці дыверсіі, змогуць затрымліваць паводле падазрэння на тэрмін да 10 сутак, а абвінавачванне выстаўляць на працягу 20 сутак. На думку дэпутатаў, «гэта выклікана тым, што часцяком па гэтых складах злачынстваў, акрамя працэсуальнага замацавання доказаў, на пачатковай стадыі актыўна праводзяцца аператыўна-следчыя камбінацыі, на правядзенне якіх 72 гадзінаў затрымання бывае недастаткова».
Улады лічуць, што прыняцце праекта Закона дазволіць больш дзейсна рэалізоўваць комплекс захадаў, скіраваных на выяўленне і процідзеянне экстрэмісцкім і тэрарыстычным структурам, а таксама спробам замежных спецслужбаў і арганізацый залучыць беларускіх грамадзян у дзейнасць, накіраваную на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
На думку праваабаронцаў, новыя нормы ставяць пад пагрозу выкананне міжнародных абавязальніцтваў Беларусі ў галіне правоў чалавека, закранаюць права на жыццё і свабоду выказвання меркаванняў.
Депутаты приняли в первом чтении поправки в законы по вопросам противодействия экстремизму
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!