Паўла Вінаградава пасля месяца ў ШІЗА перавялі ў «спецыяльную палату» на паўгода

Автор:
Опубликовано:
1
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Палітвязень Павел Вінаградаў 22 верасня выйшаў са штрафнога ізалятару аршанскай калоніі №12, дзе яго ўтрымлівалі месяц. Але адразу пасля гэтага адміністрацыя калоніі палічыла, што палітвязень «парушае рэжым», таму яго на 6 месяцаў перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты.

Вінаградаў грамадскі актывіст і блогер. Быў затрыманы 22 снежня 2021 года ў сябе ў прыватным доме ў Беразіно.

Ён стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (Паклёп на прэзідэнта) і арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

На пачатку студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Паўла з ІЧУ АУС Бярэзінскага раёна ў жодзінскую СТ № 8. Праваабаронцам стала вядома, што там на Паўла аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці», а таксама на яго ўжо склалі некалькі рапартаў за «парушэнне правілаў унутранага распарадку». Напрыканцы студзеня Паўла тыдзень утрымлівалі ў ШІЗА.

10 сакавіка 2022 г. у Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд справы Паўла, які адбываўся ў закрытым рэжыме. 16 сакавіка яго асудзілі да 5 гадоў зняволення. У красавіку 2022 г. Паўла перавялі ў СІЗА-6.

Суддзя Вярхоўнага суда Уладзімір Давыдаў 10 чэрвеня 2022 г. разгледзеў скаргу Паўла на прысуд і пакінуў яго без зменаў. На пачатку ліпеня 2022 г. Паўла этапавалі ў ваўкавыскую ПК № 11.

У сярэдзіне ліпеня 2022 г. у палітвязня на рэнтгене знайшлі пляму ў лёгкіх. Павел прайшоў курс антыбіётыкаў, але гэта не прынесла плёну.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

28 ліпеня 2022 г. Паўла перавялі з ПК № 11 у аршанскую калонію № 12. Вядома, што Вінаградава пазбавілі працяглага спаткання за сон днём — зараз палітвязень афіцыйна прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму». У Паўла дыягнаставалі сухоты, ён схуднеў на 36 кг. Вядома, што адміністрацыя ПК № 12 скала на палітвязня тры рапарты і 23 жніўня змясціла Вінаградава ў штрафны ізалятар, а таксама пазбавіла яго рэжымнай перадачы. 22 верасня Павел выйшаў са штрафнога ізалятару, але адразу пасля гэтага адміністрацыя калоніі палічыла, што палітвязень «парушае рэжым», таму яго на шэсць месяцаў перавялі ў «спецыяльную палату» — «памяшканне камернага тыпу» для хворых на сухоты.

Падтрымайць Паўла можна па адрасе: ПК №12, вул. Смаленская, 2, Орша, 211381, Віцебская вобласць Павел Юр’евіч Вінаградаў.

vitebskspring.org

Схуднеў на 28 кг. З наваполацкай калоніі выйшаў палітвязень Канстанцін Дудзікаў

Метки: , ,
Комментарии: