Па рашэнні пракурора Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да праваабарончага сайта «ORSHA.EU»

Автор:
Опубликовано:
29
Ноябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


На думку работнікаў Пракуратуры Віцебскай вобласці з боку редакцыі інтэрнэт-сайта «ORSHA.EU Аршанскі рэгіянальны партал» меліся значныя парушэнні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Нібыта праверкай ведамства былі выяўленны факты размяшчэння на сайце інфармацыі, зместам якой была нанесена шкода нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Пракуратурай было ўстаноўлена, што ў некаторых артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, якая негатыўна характарызуе грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля заканчэння выбарчай кампаніі 2020 года.

Гэта інфармацыя была накіравана на дыскрэдытацыю дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. На інтэрнет-рэсурсе сістэматычна размяшчаліся публікацыі, якія матыявалі грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.

Але пасля праверкі пракуратурай не было ўказана, якімі матэрыяламі было ўчынена парушэнне патрабавання пп.1.3 п.1 арт.38 Закона аб СМІ у сродках масавай інфармацыі. А менавіта, якую інфармацыю, распаўсюджаную аршанскім інтэрнэт-рэсурсам, трэба лічыць забароненай, накіраванай на прапаганду вайны, экстрэмісцкай дзейнасці ці якая змяшчала заклікі да такой дзейнасці.

Такі агульны падыход пракуратуры да забароны працы сайта носіць агульны валюнтарыстычны падыход, не спрыяе правільнаму і аднастайнаму разуменню грамадзянамі патрабаванняў дзейных законаў. Гэтая акалічнасць не дазваляе аспрэчыць рашэнне ведамства ў судовым парадку, то бок пракуратура сама парушыла права грамадзянаў на разгляд у судзе законнасці абмежавання доступу да сайта «ORSHA.EU Аршанскі рэгіянальны партал».

Тым не меньш, па фактах выяўленых парушэнняў пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец вынес пастанову аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайта «ORSHA.EU Аршанскі рэгіянальны партал», якую хутка выканалі работнікамі Міністэрства сувязі і інфармацыі, піша vitebskspring.org.

Адміністрацыя Віцебскай “хіміі” аказвае ціск на палітвязня Дзмітрыя Абрамчука

Метки: ,
Комментарии: