Па «справе Рабочага руху» асудзілі і «нафтанаўца» Ігара Мінца

Автор:
Опубликовано:
19
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебская область Политика


У Гомельскім абласным судзе абвясцілі вырак абвінавачаным па крымінальнай справе «Рабочага руху» – 10-ці прадстаўнікам прадпрыемстваў «Нафтан», «Гродна Азот», БМЗ, «Атлант», беларускай чыгункі. Сярод асуджаных – былыя юрысконсульты ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Абодвух прызналі вінаватымі ў «здрадзе дзяржаве» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання і ўдзеле ў ім». Ігар Мінц, як і астатнія 9 фігурантаў справы, не прызнаў у гэтым сваёй віны. Суддзя Аляксандр Піскуноў асудзіў Мінца да 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Крымінальная справа супраць удзельнікаў «Рабочага руху» – аб’яднання працоўных, якія былі не згодныя з тым, што адбываецца ў краіне, была распачатая ўвосень 2021г. Пасля таго, як 21 верасня 2021 г. гэтую арганізацыю прызналі экстрэмісцкай, па ўсёй краіне пачаліся затрыманні

Ігар Мінц быў затрыманы ў Наваполацку 23 верасня 2021г., за дзень да таго ў яго дома правялі ператрус. Некаторы час Мінца трымалі ў менскім СІЗА КДБ, пазней перавялі ў гомельскі СІЗА разам з іншымі падазраванымі. Усе 10 фігурантаў гэтай крымінальнай справы былі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі.

Суд над над удзельнікамі «Рабочага руху» распачаўся яшчэ 9 лістапада мінулага году, большая частка працэсу праходзіла ў закрытым рэжыме. Крымінальная справа складалася з 38 тамоў, у тым ліку сакрэтных. Паводле судовага выраку, апроч 12-гадовага зняволення навапалачаніну Ігару Мінцу належыць выплаціць штраф памерам 100 базавых велічыняў. Іншыя ўдзельнікі «Рабочага руху» таксама асуджаны да пазбаўлення волі – на тэрміны ад 11 да 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

viciebskspring.org

У Гомелі распачаўся суд па «справе Рабочага Руху». Сярод падсудных – двое з «Нафтану»

Метки: , ,
Комментарии: