Пачынаецца суд над аршанцам, якога вінавацяць у абразе Лукашэнкі і фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці

Автор:
Опубликовано:
13
Август
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Імя Аляксандра Камлёнка з’явілася ў раскладзе Віцебскага абласнога суда на 14 жніўня. 42-гадовага аршанца будуць судзіць паводле двух крымінальных артыкулаў: часткі 1 артыкула 368 і часткі 1 артыкула 361-2. Абвешчана, што працэс будзе закрыты, а суддзём прызначаны Яўген Буруноў.

42-гадовы аршанец да 2020 г. працаваў на чыгунцы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, яго маглі звольніць па палітычных матывах. Пазней ён уладкаваўся кіроўцам-дальнабойшчыкам, ён вазіў грузы па замежных краинах. Сёлета ў лютым, па вяртанні ў Беларусь, Аляксандра Камлёнка затрымалі — спачатку за «пікетаванне ў інтэрнэце» па адміністрацыйным артыкуле 24.23 і абразу пасадовай асобы паводле часткі 1 артыкула 368. Пазней супраць мужчыны было высунута абвінавачанне ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» — найверагодней, за данаты, піша vitebskspring.org.

Аляксандра Камлёнка ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА. Ягоная старонка ў «Одноклассниках» была занесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфарм. Адпаведнае рашэнне 17 траўня прыняў суд Верхнядзвінскага раёна. 23 траўня беларуская праваабарончай супольнасць празнала Аляксандра Камлёнка палітычным зняволеным.

В Толочине за «экстремизм» судили местную жительницу

Метки: , ,
Комментарии: