Пад час суду фігурант справы «Рабочага руху» 14 дзён трымае галадоўку

Автор:
Опубликовано:
14
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з’яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль, былы юрысконсульт «Нафтана».

Капшуля затрымалі 25 верасня 2021 года на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна вывезлі яго ў Мінск.

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 14 дзён, пры гэтым першыя некалькі дзён ён трымаў сухую галадоўку.

Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

У Гомелі распачаўся суд па «справе Рабочага Руху». Сярод падсудных – двое з «Нафтану»

Метки: , ,
Комментарии: