Падарунак да дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча — гледачам тэатра “Лялька”

Автор:
Опубликовано:
10
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Культура


У рэпертуары Беларускага тэатра “Лялька” з’явіўся новы спектакль — казка-прыпавесць “Кацёл з каменьчыкамі” паводле Уладзіміра Караткевіча. Інсцэніроўку зрабіла драматург Вольга Прусак, паставіла спектакль Марыя Кавалёва, навучэнка Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, сцэнаграфіяй займалася Дар’я Дубовік, харэаграфіяй Дзіяна Юрчанка.

“Кацёл з каменьчыкамі” – гэта пра падарожжа “у сівую нашу з табой даўніну”, дзе жывуць казачныя героі, добрыя і чулыя, злыя і сквапныя. Іхны свет апанавала Несправядлівасць, з якой змагаецца Вялікі Чараўнік. І выбаўленне прыходзіць зусім неспадзявана – праз тое, што ёсць сення бадай што ў кожнай беларускай хаце або кватэры.

Вам ужо цікава? Тады прыходзьце глядзець новы спектакль, у якім занятыя Сяргей Талкач, Вольга Лазебная, Яўген Гусеў ды іншыя артысты. Прэм’ера адбудзецца ў дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, 26 лістапада.

В Витебске откроется выставка художников ХХ века из коллекции Белгазпромбанка

Метки: ,
Комментарии: