Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШЫЗА

Автор:
Опубликовано:
22
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



Пра гэта ўскосна сведчаць тыя факты, што ад палітвязняў ужо доўгі час няма лістоў. Ліставанне са штрафнога ізалятару забароненае. Атрымаць пацверджанне гэтага ўдалося толькі наконт Максіма Знака: адміністрацыя калоніі «Віцьба -3» паведаміла ягонай жонцы і адвакатцы Надзеі, што палітвязень насамрэч утрымліваецца ў ШЫЗА.

Жонцы Мікалая Статкевіча з глыбоцкай калоніі №13 увогуле не адказалі нічога. Няма адказу і з Дэпартаменту выканання пакаранняў. Практычна столькі ж – амаль паўтара месяцы – сям“я не атрымлівае лістоў ад Максіма Знака. Апошні допіс ад яго прыйшоў 9 лютага. 20 лютага родныя атрымалі апошні ліст ад палітзняволенага журналіста Ігара Лосіка. які адбывае пакаранне ў наваполацкай ПК-1.

10 сакавіка да яго не пусцілі адваката, а 15 сакавіка, як стала вядома праваабаронцам, Лосік дэманстратыўна парэзаў сабе лязом руку і шыю. Гэта было зроблена на знак нязгоды з тым, што яму прыгразілі змяшчэннем у ШЫЗА — нібыта ён адмовіўся «займацца прыборкай памяшкання». Пра здароўе сына і ягоны псіхалагічны стан спрабавалі даведацца бацькі, паехаўшы ў наваполацкую калонію. Але ім сказалі толькі тое, што с Ігарам «усё ў парадку», але за парушэнне рэжыму ён пазбаўлены доўгатэрміновага спаткання, якое планавалася ў канцы сакавіка. 3 красавіка адваката да Ігара Лосіка не пусцілі зноў.

У падобных сітуацыях, калі ад палітвязняў доўгі час няма лістоў, праваабаронцы раяць не хаваць праблему, а патрабаваць адказу ад адміністрацыі па месцы зняволення. Яшчэ адзін адрас, куды можна звярнуцца – гэта Дэпартамент выканання пакаранняў. Разлічваць на хуткі і вычарпальны адказ не даводзіцца, таму ў лістах варта задаваць канкрэтныя пытанні – пра здароўе, настрой, працоўны графік, наяўнасць спагнанняў і г.д.

Ва Ушачах пад рэпрэсіі ў барацьбе з «экстрэмізмам» патрапіла педагог Ірына Ляснічэнка

Метки: ,
Комментарии: