Паэта і барда Георгія Станкевіча затрымалі, каб дапытаць пра рух «За Свабоду»

Автор:
Опубликовано:
22
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


22 лістапада а 7-й раніцы да Георгія Станкевіча ў вёску Старыя Ранчыцы Бешанковіцкага раёну прыехалі міліцыянты. Вядомага ў рэгіёне паэта, барда і рэдактара незалежнага сайта beshankovichi.by павезлі ў райцэнтр, каб правесці ператрус у ягонай кватэры. Сам спадар Георгій стала жыве ў вёсцы, і ў кватэры ягоных рэчаў практычна няма. Аднак міліцыянты пільна агледзелі пустыя пакоі, і, не знайшоўшы нічога, пачалі распытваць гаспадара пра рух «За Свабоду».

Міліцыянтаў цікавіла, хто такі Юры Губарэвіч, дзе ён цяпер знаходзіцца, і ці падтрымлівае затрыманы з ім нейкія кантакты.

«Нават запыталі, што пра што б я хацеў з ім паразмаўляць, каб раптам сустрэў. Яшчэ супрацоўнікі міліцыі цікавіліся, што я ведаю пра «суполку Робін Гуд». Я пра яе нават і не чуў. Называлі яшчэ нейкія прозвішчы, але я такіх людзей не ведаю», – распавёў Георгій Станкевіч.

Таксама з яго ўзялі падпіску, што ён не будзе парушаць крымінальнае заканадаўства, у прыватнасці артыкул 356 (Здрада дзяржаве). Георгій Станкевіч прапанаваў суразмоўцам перайсці на беларускую – адну з дзяржаўных моў. Але гэтую прапанову міліцыянты не падтрымалі.

Праз некалькі гадзін самі ж супрацоўнікі міліцыянты прывезлі яго дахаты.

Вольгу Брыцікаву перавялі ў віцебскі СІЗА-2

Метки: , ,
Комментарии: