Палітвязень Андрэй Новікаў мае выйсці з ШІЗА 27 сакавіка

Автор:
Опубликовано:
27
Март
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Паводле звестак праваабаронцаў, ён трапіў туды 12 лютага, але з якой прычыны – невядома. 5 жніўня 2021 г. ён быў асуджаны да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы. Пакаранне адбывае ў бабруйскай папраўчай калоніі №2.

Справу Андрэя Новікава, жыхара вёскі Прусы, што на Пастаўшчыне, разбіралі ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебску, суддзя Сняжана Кіндзеева прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 і п. 2 арт. 371 Крымінальнага Кодэксу.

Паводле следства, валанцёр ініцыятывы «Страна для жизни» Андрэй Новікаў, «не пазней за 17 снежня 2019 года і па 5 чэрвеня 2020 года групай асоб па папярэдняй замове разам з Сяргеем Ціханоўскім здзейсніў арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак у спалучэнні з непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікам улады, вынікам якіх стала парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, арганізацый».

Таксама Андрэя Новікава звінавацілі ў парушэнні тэрмінаў забароны ўезда ў Беларусь: ён з’яўляецца грамадзянінам Расейскай Федэрацыі, і быў высланы з Рэспублікі Беларусь. Аднак Новікаў, кіруючыся неабходнасцю падтрымаць сям’ю, якая засталася ў Пастаўскім раёне, парушыў забарону на ўезд. Зрэшты, віну ў гэтым падчас суду ён прызнаў цалкам, але не пагадзіўся з абвінавачаннем, што да незаконных дзеянняў у змове з Сяргеем Ціханоўскім.

Праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Новікава палітвязнем.
Падтрымаць яго лістамі можна, звярнуўшыся па адрасе:
ПК №2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

vitebskspring.org

Что известно про полковника РФ в отставке, которого задержали в Поставском районе за встречу с Тихановским

Метки: , ,
Комментарии: