Палітвязень Міхаіл Чамурака, які адбываў тры гады «хіміі» ў Ваўкавыску, з’ехаў з Беларусі

Автор:
Опубликовано:
6
Декабрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Актывіст з Дуброўна Міхаіл Чамурака, асуджаны ў ліпені 2021 году да трох гадоў абмежавання волі за паклёп (арт. 188 КК), выехаў 26 лістапада з Беларусі і знаходзіцца зараз у небяспецы. Пра гэта паведамілі праваабаронцы ПЦ «Вясна». Чамурака ад 10 кастрычніка адбываў пакаранне на ваўкавыскай «хіміі» (ПУАТ №29). Ён быў прызнаны палітвязнем.

Як паведамляецца, незадоўга да таго, як пакінуць Беларусь, Міхаіл Чамурака даведаўся, што на яго завялі новую крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»). Мужчыну ўжо шукала гарадзенская міліцыя.

Нагадаем, Міхаіл Чамурака быў абвінавачаны ў распаўсюдзе інфармацыі (ужо вядомай да гэтага) аб удзеле ў выбарчай кампаніі дырэктаркі аршанскай школы №3 Алы Сіняўскай і супрацоўніка аршанскага ДАІ Казакова (суд прызнаў іх пацярпелымі). Чамурака быў прызнаны вінаватым і асуджаны на тры гады «хіміі». У якасці кампенсацыі за прычыненую маральную шкоду суд абавязаў выплаціць па 1000 рублёў кожнаму з пацярпелых.

Цяпер Міхаіл Чамурака знаходзіцца ў бяспецы – ён за межамі Беларусі, піша vitebskspring.org.

Міліцыя хацела ўзмацніць рэжым прэвентыўнага нагляду для Міхаіла Жамчужнага

Метки: , ,
Комментарии: