Палітвязень Віктар Бабарыка, меркавана, знаходзіцца ў ПКТ новаполацкай калоніі
Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты, былы старшыня праўлення Беплгазпрамбанка Віктар Бабарыка ўтрымліваецца ў памяшканні камернага тыпу папраўчай калоніі №1 (Наваполацк). Яго стан здароўя здавальняючы, аднаўляецца пасля атрыманых траўмаў.
Пра Віктара Бабарыку, асуджанага на 14 гадоў калоніі, нічога не вядома два з паловай месяца. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, у ноч з 24 на 25 красавіка яго шпіталізавалі ў бальніцу Наваполацка.
Цяпер стаўленне да яго з боку адміністрацыі калоніі нармальнае, «прэсаваць» Віктара Бабарыку баяцца з прычыны арганізаванай дэмакратычнай супольнасцю інфармацыйнай кампаніі ў ягоную падтрымку, як заяўляюць у аб’яднанні.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!