Палітвязня Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацкую калонію

Автор:
Опубликовано:
2
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Ураджэнец Віцебску, журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузнечык, асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі па справе аб экстрэмісцкім фармаванні, прыбыў адбываць пакаранне ў наваполацкай калоніі №1. Ліст са штэмпелем гэтай установы атрымала жонка палітзняволенага Алеся Рак. Суддзя Магілёўскага абласнога суду Ігар Шведаў прызнаў журналіста вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім»), і прызначыў пакаранне ў выглядзе зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму на тэрмін 6 гадоў.

Пра тое, што яго перавядуць у наваполацкую калонію, Андрэю Кузнечыку паведамлялі раней, і апошнімі днямі ён чакаў этапу з Магілёва ў Наваполацк. Цяпер ён прыбыў у ПК №1, і з апошняга ліста жонка даведалася, што ў калоніі «забракавалі тэрмабялізну і кубак». Пра іншыя падрабязнасці, што да побыту на новым месцы, палітвязень пакуль не піша.

Андрэй Кузнечык быў затрыманы 25 лістапада 2021 году. У ягонай кватэры ў Менску адбыўся ператрус. Пасля затрымання сілавікі ненадоўга здолелі захапіць кантроль над тэлеграм-каналам «Радыё Свабода», з якой журналіст супрацоўнічаў у якасці фрылансера. На наступны дзень Андрэя Кузнечыка асудзілі судом Заводскага раёну Менску па адміністрацыйнай справе на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю ён не выйшаў – быў зноў асуджаны тым самым судом яшчэ на 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі. Толькі 23 снежня сваякам стала вядома, што супраць Андрэя Кузнечыка распачалі ўжо і крымінальную справу. 11 студзеня 2022 году праваабарончая супольнасць прызнала яго палітвязнем.

vitebskspring.org

Палітзняволеная Яна Пінчук са Смаленска дастаўлена ў Віцебск

Метки: , ,
Комментарии: