Палітвязня Дзмітрыя Сушчыка перавялі на турэмны рэжым у Гродна

Автор:
Опубликовано:
8
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


У аршанскай калоніі № 8 Дзмітрый Сушчык знаходзіўся з красавіка. Нядаўна палітвязня перавялі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) і пры гэтым рэгулярна змяшчалі ў штрафны ізалятар за «парушэнне парадку».

Цяпер стала вядома, што днямі ў Оршы адбыўся суд па ўзмацненню рэжыму палітвязню. Па рашэнні суддзі Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу былі выпісаныя два парушэнні і яго зноў збіраюцца змясціць у ШІЗА.

12 верасня палітвязень адзначыць 39-годдзе.

Дзмітрыя асудзілі па ч. 1 арт. 368 КК «Абраза Лукашэнкі» і арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў» на паўтара года калоніі, піша тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна».

 

Праваабаронцы прапануюць падтрымаць палітвязня Дзмітрыя Сушчыка ў аршанскай калоніі

Метки: , ,
Комментарии: