Палітвязня Ігара Банцэра вярнулі з калоніі на «хімію»: пракурор апратэставаў рашэнне суду

Автор:
Опубликовано:
31
Октябрь
2021
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Палітвязень Ігар Банцэр, якога 29 верасня суд Чыгуначнага раёну Віцебску асудзіў да 1 месяц і 25 дзён калоніі за парушэнне турэмных правілаў, вярнуўся ў віцебскую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падобны разварот адбыўся праз неправільнае прымяненне дзейнага заканадаўства з боку суддзі.

Музыку Ігара Банцэра ў сакавіку 2021 года асудзілі на 1,5 года «хіміі» за акцыю пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў – танец у стрынгах перад міліцыянтамі.

29 верасня віцебскі суддзя Дзяніс Аляксеенка пастанавіў накіраваць палітвязня на 55 дзён ў калонію за нібыта шасціразовае парушэнне рэжыму папраўчай установы. Парушэнні былі такія: «заснуў на крэсле», «не пагаліўся», «не выканаў каманду «адбой». Адміністрацыя палічыла, што гэтага дастаткова, каб замяніць Банцэру абмежаванне волі на пазбаўленне волі ў калоніі.

Але «парушэнні парадку», якія нібыта ўчыніў Банцэр, былі зафіксаваныя яшчэ да ўвядзення новага заканадаўства. Таму Банцэра не павінны былі судзіць па артыкуле «замена пакарання на больш жорсткае». Аднак чамусьці судзілі. Пракурор быў вымушаны апратэставаць рашэнне суду.

29 кастрычніка палітвязня зноў даставілі ў ПУАТ № 9 у Віцебску, піша vitebskspring.org.

Прафсаюзны лідар «Нафтану» абскардзіў у абласным судзе арышт на 15 сутак

Метки: , ,
Комментарии: