Палітвязняў Вячаслава Лазарава і Таццяну Пыцько будуць судзіць 5 верасня

Автор:
Опубликовано:
28
Август
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика



Мужа і жонку вінавацяць за спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці (Вячаслава Лазарава – паводле ч. 2 арт. 361 — 4 КК РБ, Таццяну Пыцько — паводле ч.1 арт. 361-4 КК РБ). Абодва знаходзяцца ў віцебскім СІЗА-2. Судовы працэс над імі пройдзе ў закрытым рэжыме ў Віцебскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Яўген Буруноў.

Відэааператар-фрылансер Вячаслаў Лазараў знаходзіцца ў віцебскім СІЗА -2 з 9 лютага. Яго затрымалі пасля ператрусу па месцы прапіскі, сілавікі забралі мабільныя тэлефоны і відэакамеру. Таксама быў праведзены ператрус па месцы прапіскі ягонай жонкі, адкуль забралі ноўтбук і два тэлефоны. Праз некалькі дзён, калі Лазараў ужо быў за кратамі, ператрус прайшоў і на кватэры, якую на здымнай кватэры, дзе мужчына жыў у апошні час якую здымаў Лазараў. 28 сакавіка 2023г. беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Вячаслава лазарава палітычным зняволеным.

У адзін дзень з ім праваабаронцы прызналі палітвязнем і ягонага калегу Паўла Падабеда – таксама відэааператара, якога звінавацілі ў супрацоўніцтве з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. 30 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадзскім судзе Падабеда пакаралі 4 гадамі пазбаўлення волі – па тым жа артыкуле 361-4 КК РБ.

Таццяну Пыцько, жонку Вячаслава Лазарава, затрымалі 6 чэрвеня, праз некалькі месяцаў пасля мужа. Паводле першапачатковых звестак, жанчыне прад’явілі абвінавачанне паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Але, як вынікае з абвесткі ў судовым раскладзе, судзіць Таццяну будуць па тым самым артыкуле, што і Вячаслава. Жанчыну вінавацяць у спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці, яе мужа – таксама ў спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці, але «здзейсненым групай асобаў па папярэдняй дамоўленасці).

Таццяна Пыцько таксама мае статус палітычнай зняволенай, адпаведную заяву беларускія праваабаронцы прынялі 21 чэрвеня 2023г. На момант затрымання яна была дэкрэце – даглядала агульную з Вячаславам дачку Еву. Дзяўчынцы быў усяго год і адзін месяц, калі яе разлучылі з маці. Апеку над ёй аформілі сваякі Таццяны. Двое старэйшых дзяцей ад першага шлюбу засталіся на выхаванні ў роднага бацькі.

vitebskspring.org

Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава, таксама прызналі палітычнай зняволенай

Метки: , ,
Комментарии: