Палітвязню з Віцебска запрасілі 4,5 гады калоніі за актыўнасць у інтэрнэце

Автор:
Опубликовано:
14
Август
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У Віцебскім абласным судзе тры дні адбываецца суд над 28-гадовым Мікітам Палеонкам. Яго судзяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (прадстаўнікоў улады), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у іх), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). 12 жніўня пракурор запрасіў яму чатыры з паловай гады калоніі. Прысуд будзе вынесены ў панядзелак. Мікіта ўтрымліваецца за кратамі сем месяцаў.

Паводле версіі абвінавачвання, з сакавіка 2021 года па студзень 2022 года 28-гадовы жыхар Віцебска Мікіта Палеонак, «з’яўляючыся актыўным падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, заклікаў іх да гвалту ў дачыненні да праваахоўнікаў, абражаў міліцыянта і прэзідэнта». Прэс-служба Следчага камітэту называе яго прадстаўніком «канапных войскаў». СК не называе, удзел у якім канкрэтна «экстрэмісцкім фарміраванні» ставіцца ў віну палітвязню. Але з прэс-паведамлення вынікае, што гаворка ідзе пра падпіску на нейкі Telegram-канал.

На допытах ён растлумачыў следчаму, што «з’яўляючыся падпісчыкам экстрэмісцкіх Telegram-каналаў, пісаў у каментарах усё, што яму прыходзіла ў галаву, не задумваючыся аб наступствах».

Вядома, што да затрымання Мікіта працаваў кіроўцам, жанаты, выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей. У чэрвені родныя палітвязня паведамлялі, што Мікіту ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне і перадаюць лісты толькі ад сваякоў.

vitebskspring.org

Палітвязню Мікіце Палеонку ў віцебскім СІЗА блакуюць ліставанне

Метки: , ,
Комментарии: