Палітзняволеная Яна Пінчук са Смаленска дастаўлена ў Віцебск

Автор:
Опубликовано:
2
Сентябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Расейскія ўлады задаволілі запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы 25 гадовай Яны Пінчук для прыцягнення да крымінальнай адказнасці. 1 верасня 2022 года маладая жанчына перададзена на тэрыторыю Беларусі і ўжо змешчаная ў Віцебскі абласны ізалятар №2. Крымінальная справа ў дачыненні да Яны Пінчук знаходзіцца ў вытворчасці Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта.

Пінчук знаходзіцца ў статусе абвінавачанай. Ёй інкрымінавана ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб) КК РБ; ч.3 арт.361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт) КК РБ; а таксама ч.1 і ч.2 арт.361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання, кіраўніцтва такім фармаваннем) КК РБ.

Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, абвінавачаная з верасня 2020 года па лістапад 2021 года ў групе з іншымі людзьмі з мэтай узбуджэння сацыяльнай варожасці і варожасці стварыла ў мэсэнджэры Telegram канал з назвай «Віцебск 97%», інфармацыйная прадукцыя якога рашэннем суда прызнана экстрэмісцкімі матэрыялу.

Адміністраючы інфармацыйны рэсурс, дзяўчына публічна заклікала да захопу дзяржулады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу краіны і прычыненню шкоды нацыянальнай бяспецы.

Маскоўская Хельсінкская група паведаміла, што 13 ліпеня Камітэт па правах чалавека ААН забараніў экстрадыцыю Пінчук на радзіму, у Беларусь.

Камітэт заклікаў расейскія ўлады «забяспечыць абарону жыцця, фізічнай і псіхічнай недатыкальнасці» актывісткі і «ўстрымацца ад яе выдачы», пакуль у ААН разглядаюць яе скаргу па сутнасці. Але гэта не спыніла экстрадыцыю Пінчук у Віцебск.

Каб падтрымаць Яну, неабходна накіроўваць лісты, паштоўкі, грашовыя пераводы і бандэролі на адрас: Пінчук Яне Вітальеўне, Віцебскае абласное СІЗА №2, вул. Гагарына,2, 210026, Віцебск.

vitebskspring.org

Палітзняволеная Яна Пінчук знаходзіцца ў Смаленскім СІЗА. Хутка яе даставяць у Віцебск

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии