Памёр беларускі праваабаронца Леанід Свецік
28 чэрвеня на 60-годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця віцебскі праваабаронца Леанід Свецік.
Больш за два дзесяцігоддзі ён займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння. У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.
Выказваем нашы глыбокія спачуванні родным і блізкім нашага сябра.
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!