Пасля 10 сутак арышту полацкі навуковец не выйшаў на волю

Автор:
Опубликовано:
8
Апрель
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Кандыдата філасофскіх навук Ігара Бортніка не выпусцілі з ІЧУ пасля адбыцця ім прысуджаных 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Улады працягваюць яго ўтрымліваць у няволі, не гледзячы на тое, што Ігар мае сур’ёзныя праблемы са здароўем.

Былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання быў затрыманы падчас аблавы ў Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, пад якую патрапілі амаль два дзясяткі чалавек.

Людзей затрымлівалі мэтанакіравана па спісах і адрасах. Сярод іншых, пад рэпрэсіі патрапіла кіраўніцтва чатырох музеяў, якія ўваходзяць у склад Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка. Адначасова затрыманні вяліся сярод гармадска-палітычна актыўных людзей Наваполацка.

Улады пакаралі арыштам прадпрымальніка з Віцебска за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў

Метки: , ,
Комментарии: