Пасля 38 сутак арышту на волю выйшаў навуковец Ігар Бортнік
Пасля 38 сутак арышту на волю выйшаў навуковец Ігар Бортнік.
Ігар быў затрыманы 29 сакавіка падчас аблавы на супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, у якім ён працаваў пасля звальнення з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Спачатку яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля — яшчэ 13 і 15. Судзілі навукоўца кожны раз па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі, піша «Вясна».
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!