Павел Севярынец склаў за кратамі хрысціянскую віктарыну

Автор:
Опубликовано:
29
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика


Вядомы палітвязень, палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік Павел Севярынец ужо больш як два гады знаходзіцца ў няволі. Ён быў затрыманы 7 чэрвеня 2020 г. і асуджаны паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (« Удзел у масавых беспарадках») да 7 гадоў пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэтыя апошнія два гады, пакуль яго трымалі за кратамі ў Менску, Магілёве і Шклове, ён займаўся складаннем віктарыны «Дрэва жыцця».

Віктарына складаецца з 330 пытанняў (10 раздзелаў, у кожным з якіх па 33 пытанні). Яны прысвечаны цікавым фактам, вядомым людзям, значным гістарычным падзеям. Знаходзячыся ў няволі, Павел Севярынец не меў доступу да энцыклапедычных даведнікаў і тэматычнай літаратуры, таму ў складанні віктарыны яму дапамагалі родныя і найбліжэйшыя сябры.

Як напісала ў Фэйсбуку жонка зняволенага палітыка Вольга Севярынец, «некаторыя цэрквы ўжо выкарыстоўвалі віктарыну для сваіх моладзевых служэнняў. У ідэале мы хочам стварыць з яе мабільную гульню. Мы ўпэненыя, што яна будзе карысная многім. Будзем чакаць і вашых ідэй па выкарыстанні».

vitebskspring.org

Паўла Севярынца пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з сям’ёй

Метки: , ,
Комментарии: