Пенсіянерку Эму Сцепулёнак асудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу чыноўнікаў

Автор:
Опубликовано:
19
Ноябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебская область Политика


Эму Антонаўну абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя суда Мёрскага раёна Ірына Яскевіч прызначыла палітзняволенай 2 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы.

Эму Сцепулёнак затрымалі 29 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Першыя два месяцы жанчыну ўтрымлівалі ў жодзінскай турме № 8, а потым перавялі ў віцебскі СІЗА-2.

У сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. 7 лістапада Эма Антонаўна адзначыла 69-годдзе дома. Пенсіянерку ўтрымлівалі за кратамі амаль год, але ў сярэдзіне верасня жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт.

Скоро начнется суд над политзаключенной Эммой Степулёнок

Метки: , ,
Комментарии: