Полацкі прафсаюзны актывіст Віктар Стукаў выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту
29 сакавіка выйшаў на волю актывіст Свабоднага прафсаюза Беларускага Віктар Стукаў. Яго затрымалі сілавікі 14 сакавіка ў Полацку з прымяненнем кайданоў. Дома ў яго правялі ператрус, забралі тэхніку і ўсе прадметы бел-чырвона-белага колеру. І спрабавалі запісаць ў ім пакаяльнае відэа. Але ў сілавікоў нічога не атрымалася, бо актывіст спаслаўся на артыкул 27 Канстытуцыі і не стаў нічога гаварыць. Пасля яго завезлі ў Полацкі ІЧУ і на наступны дзень судзілі па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП за лайк у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» матэрыяла з ютуб- канала «Радыё свабода». Хоць прафсаюзны актывіст не прызнаў сваёй віны, але суддзя Уладзімір Бясецкі ўсё адно прысудзіў яму 15 сутак арышту.
Пасля суда Віктара Стукава адвезлі адбываць пакаранне ў Віцебскі ІЧУ. Там ён сядзеў у васьмімясцовай камеры, у якой часам было 9 чалавек. Стаўленне да Віктара Стукава было як і да ўсіх палітычных. Яму не давалі не толькі пасцельнай бялізны, але і матрацаў, таму яму даводзілася спаць на падлозе. У выніку Віктар выйшаў ў ІЧУ хворым і цяпер лякуецца дома.
Прафсаюзны лідар абскарджваў пастанову Полацкага суда ў Віцебскім абласным судзе, але безвынікова. Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова пакінула пастанову Полацкага суда без зменаў, а скаргу Віктара без задавальнення.
Нагадаем, напярэдадні затрымання Віктара Стукава на волю выйшла яго жонка Святлана Стукава, якая таксама была асуджаная па ч.2 артыкула 19.11 і адсядзела 15 сутак, а пасля была звольненая з працы.
Полацкага актывіста СПБ Віктара Стукава асудзілі на 15 сутак
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!