Полацкую «Гонар універсітэта» суд буйна аштрафаваў за распаўсюд «экстрэмізм»
Суддзя суда Полацкага раёна Яніна Марцулевіч 30 мая аштрафавала на 1110 рублёў выкладчыку Полацкага дзяржуніверсітэта Ганну Нанос за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў у сацыяльных сетках. У 2020 годзе «правапарушальніца» была занесена на Дошку гонару ў раздзеле «Гонар універсітэта».
Судом было ўстаноўлена, што Ганна нібыта размясціла і захоўвала ў адкрытым доступе ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» на асабістай старонцы інфармацыйную прадукцыю, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, да моманту выяўлення супрацоўнікамі Полацкага РАУС.
Зыходзячы з устаноўленых фактаў і на падставе ч.2 арт. 19.11 КаАП суддзя аштрафавала Нанос у даход дзяржавы на 1110 рублёў, а мабільны тэлефон «правапарушальніцы» пакінула пад арыштам як гарантыю выплаты штрафу.
За «кубак з выявай герба П. і надпісам Ж.» жыхарку Оршы пакаралі арыштам
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!