Прайшлі ператрусы ў віцебскіх валанцёраў штабу Віктара Бабарыкі

Автор:
Опубликовано:
15
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Вядома прынамсі пра тры выпадкі, калі ранкам 14 траўня супрацоўнікі МУС шукалі ў жыхароў Віцебску «экстрэмісцкія матэрыялы». Праваабаронцы паведамляюць, што ператрусы праходзілі і ў менскіх валанцёраў, якія збіралі подпісы за вылучэнне Віктара Бабарыкі ў кандыдаты на ўдзел у мінулых прэзідэнцкіх выбарах.

Як на ўмовах ананімнасці расказалі жыхары Віцебску, у якіх прайшлі ператрусы, міліцыянты паводзілі сябе ветліва і вэрхалу пасля сябе не пакінулі. Яны шукалі бел-чырвона-белую сімволіку, а таксама доказы таго, што нехта «зліваў» у сеціва асабістыя дадзеныя так званых сілавікоў. З гэтай мэтай падчас ператрусаў былі канфіскаваны мабільныя тэлефоны.

Пакуль ніхто з віцяблянаў, у якіх правялі ператрусы, не затрыманы. Асобна на допыты іх таксама не выклікалі.

Найверагодней, што міліцыянты прыходзілі з ператрусам паводле дадзеных у запісных кніжках, знойдзеных у кіраўнікоў рэгіянальных структур выбарчага штабу Віктара Бабарыкі – ператрусы ў іх адбыліся раней і ў Віцебску і ў Менску.

Виктора Бабарико содержали в штрафном изоляторе 10 суток

Метки: , ,
Комментарии: