Пракурор Віцебскай вобласці абмежаваў доступ да сайтаў, якія публікуюць заклікі да зрыву рэферэндума

Автор:
Опубликовано:
8
Февраль
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Политика



Па пастанове пракурора Віцебскай вобласці Ігара Украінца абмежаваны доступ да інтэрнэт-сайтаў «zubr.media» і «xx2022.org». На думку пракурора  гэтыя інфармацыйныя рэсурсы распаўсюджвалі інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

Пры даследаванні зместу матэрыялаў, апублікаваных на гэтых сайтах, пракуратурай было ўстаноўлена, што на интернет-рэсурсах «xx2022.org» і «zubr.media», апублікаваны недакладныя звесткі аб лютаўскім рэферэндуме і незаконныя заклікі да грамадзян краіны да псавання бюлетэняў падчас галасавання.

Так ва ўлёткі «Перакрэслі Падман» на сайце xx2022.org пракуратура ўбачыла заклік да псавання бюлетэняў для галасавання.

«Рэферэндум» — гэта падман і злачынства, у якім нас пераконваюць прыняць удзел. Нам прапануюць ілжывы выбар паміж новай і старой Канстытуцыяй. Насамрэч гэта выбар паміж Лукашэнкам і Лукашэнкам. Падман ляжыць у аснове рэжыму: нам хлусяць пра заробкі, нам хлусяць на выбарах, нам хлусяць пра каранавірус. Але праўда на нашым баку. Мы прыйдзем на рэферэндум і перакрэслім абодва хлуслівыя прапановы. Гэта першы крок да праўды”.

А ў матэрыяле на сайце  zubr.media «Лукашэнка хоча, каб беларусы не ўдзельнічалі ў рэферэндуме» вартавыя законнасці ўстанавілі «недакладныя звесткі аб запланаваным рэферэндуме.

«Набліжаным Лукашэнку патрэбная ўпэўненасць у будучыні. Ім патрэбная падстрахоўка таго, што, калі не стане Лукашэнкам, яны застануцца ва ўладзе. Новая канстытуцыя, якая патрэбная рэжыму ў будучыні, цешыць самалюбства Лукашэнкі, ён трымае рыторыку, што ўсе беларусы прымаюць гэтую канстытуцыю» — выказаў сваё меркаванне аўтар артыкула

У сваім рашэнні Ігар Украінец указаў, што матэрыялы выстаўленыя на сайтах матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь і пастанавіў доступ да сайтаў «xx2022.org» і «zubr.media» абмежаваць на 6 месяцаў.

У цяперашні час доступ да дадзеных інтэрнэт-сайтаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абмежаваны, але магчымы пры ўмове, што ў карыстача ўсталявана праграма VPN, якая дазваляе бяспечнае зашыфраванае падлучэнне карыстальніка да сеткі, з якім ён можа абыходзіць лакальныя абмежаванні і захоўваць канфідэнцыяльнасць.

vitebskspring.org

Самыми первыми в Витебской области власти Бешенковичского района сформировали участковые комиссии по проведению референдума

 

Метки: , , ,
Комментарии: