Прапагандыст Мукавозчык накінуўся на вушацкіх настаўнікаў, зневажаючы іх прафесійную і чалавечую годнасць

Автор:
Опубликовано:
9
Август
2024
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Беларусь Витебская область Политика



У газеце «Белорусь сегодня» выйшаў артыкул Андрэя Мукавозчыка «Как выглядит еще одна подрывная сеть, ячейки которой нащупали родители в разных уголках Беларуси». Хто і што «намацаў», у тэксе не канкрэтызуецца. Але аўтар не пашкадаваў абразаў на адрас настаўнікаў, якія нібыта стварылі «падрыўную сетку», бо праводзілі мерапрыемствы з мэтай падвысіць узровень прафесійнага майстэрства.

У артыкуле Мукавозчыка згадваецца эдутон «Вушацкая хваля» — гэта традыцыйная летняя сустрэча настаўнікаў у летніку «Турасполле», арганізатарамі якой з’яўляюцца настаўнікі Ушацкай сярэдняй школы Вольга Жыткая, Алена Марозава і Уладзімір Хамёнак. Пра гэта мерапрыемства неаднаразова пісалі дзяржаўныя СМІ, піша vitebskspring.org.

«Дзякуючы арганізатарам на працягу трох дзён для кожнага ўдзельніка былі створаны камфортныя ўмовы для пражывання і работы з калегамі. Задача педагогаў — за гэты тэрмін прадставіць, распрацаваць і абараніць уласны праект. Для гэтага настаўнікам неабходна арганізавацца ў каманды, якія ў далейшым спаборнічаюць паміж сабой. Пераможца атрымлівае фінансавую падтрымку на рэалізацыю праекта. Фінансавая падтрымка складаецца з укладу кожнага ўдзельніка эдутону. Такім чынам збіраецца пэўная сума грошай, якую забірае каманда-пераможца» — так апісвала леташнюю імпрэзу «Настаўніцкая газета».

Эдутон «Вушацкая хваля» тры гады запар праходзіў пры падтрымцы раённага аддзела адукацыі, але сёлета імпрэза, запланаваная ў канцы жніўня, не адбудзецца. Гэта стала вядома пасля выхаду артыкула ў «СБ» . Прапагандыст Мукавозчык піша, што нават не імкнуўся разбірацца у мэтах і задачах мерапрпрыемства: «Нет смысла даже программу обсуждать, лень в документах копаться. Такие вещи должны закрываться просто по одному взгляду в «фейсбучек».

Ён сцвярджае, што на старонцы адной з арганізатарак, Вольгі Жыткай, «любовно сохранен разгул бчбесия, призывы на акции, скорбьи камень-ножницы-бумага». Гэтае сцвярджэнне не адпавядае рэчаіснасці, інакш аўтар мог бы парупіцца, каб зрабіць пару скрыншотаў для ілюстравання сваіх слоў. Але такіх ілюстрацый у артыкуле няма, затое хапае канкрэтных знявагаў. Настаўніцу, якая выхавала не адзін дзясятак пераможцаў алімпіяд – аж да рэспубліканскага ўзроўню – ён называе «типичной подплинтусницей, пробы негде ставить».

І ўпікае раённае начальства, якое давала дазвол «на ушачские эдутоны и прочие хака-мозго-вывертоны».

Свой артыкул Андрэй Мукавозчык будуе на тым, што гэта, маўляў, «неабыякавыя бацькі» пацікавіліся зместам сацыяльных сетак настаўнікаў сваіх дзяцей. Аднак чамусьці згадвае «бацькоў з Полацка», калі піша пра настаўнікаў з Вушачаў. А напрыканцы наўпрост заклікае да звальнення тых, хто ўдзельнічаў у эдутонах, пішучы «от этих людей любому руководителю лучше держаться подальше». І «давайте совместными усилиями войдем в новый учебный год чуть более чистыми, чем в предыдущий! Тем паче что год предстоит непростой, давайте?!».

Пасля масавых «чыстак», да прыкладу, у Полацкім дзяржаўным універсітэце або ў браслаўскім музеі звальненне адразу траіх настаўнікаў з вушацкай школы №1 ужо не выглядае чымсьці неверагодным…

СШ №1 просіць для музея «піянерскія атрыбуты 1940-90 гадоў» для «захавання традыцыйнай культуры»

Метки: ,
Комментарии: