Праваабаронцы Ірыне Траццяковай і яе сыну, якім давялося ўцякаць ад вайны, патрэбна дапамога

Автор:
Опубликовано:
1
Июнь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Жизнь


Ірына з 2016 года з’яўляецца валанцёркай, а з 2019 года — сяброўкай БХК, доўгатэрміновай назіральніцай на нацыянальных выбарах у межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», кароткатэрміновай назіральніцай міжнароднай місіі назірання за выбарамі ENEMO. Неаднаразова затрымлівалася праваахоўнымі органамі Беларусі за ажыццяўленне праваабарончай дзейнасці і спазнавала ціск з боку мясцовых органаў улады. Як дамамагчы, напісана тут.

Пасля падзеяў 2020 года Ірына актыўна аказвала і працягвае аказваць цяпер дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэжыму.

У лютым 2021 года ў Ірыны зрабілі ператрус у кватэры з санкцыі Генеральнай пракуратуры РБ. Не чакаючы відавочнага затрымання, Ірына разам з сынам экстрана з’ехалі з Беларусі ва Украіну.

Ва Украіне ў Ірыны з’явілася магчымасць працаваць і адкрыта ажыццяўляць праваабарончую дзейнасць, накіраваную на дапамогу рэпрэсаваным рэлакантам ва Украіне, Польшчы, Нямеччыне, Грузіі, Літве.

Але 25 лютага 2022 г., пасля пачатку вайны на тэрыторыі Украіны, Ірына была вымушана ў другі раз за год пакінуць свой дом. У гэты час Нацбанк Украіны выдаў указ, які дазволіў замарозіць усе рахункі ва ўкраінскіх банках грамадзянам Беларусі і РФ, і Ірына з сынам эвакуяваліся практычныя без рэчаў і без капейкі грошай. Цяпер Ірыне і яе сыну неабходна фінансавая дапамога.

vitebskspring.org

Два гады калоніі прысудзілі аршанцу за абразу прэзідэнта

Метки: , ,
Комментарии: