Праваабаронцы просяць падтрымаць палітвязня Аляксандра Патапава

Автор:
Опубликовано:
18
Октябрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск Политика


Яго вінавацяць па крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 Крымінальнага Кодэксу) і з 25-га верасня Аляксандра Патапава ўтрымліваюць у віцебскім СІЗА-2. З перапіскі з палітвязнем стала вядома, што падчас ракетнага абстрэлу ў Кіеве загінула ягоная пляменніца. «Мне горка і балюча за тое, што робіцца ва Украіне, дзе гінуць ні ў чым не вінныя людзі і дзеці. Загінула мая пляменніца, а яе трохгадовая дачка засталася калекай», – напісаў Аляксандр Патапаў.

68-гадовы палітвязень мае беларускае грамадзянства, але па нацыянальнасці ён украінец, да 45 гадоў ён жыў ва Украіне, а ў апошнія гады – у вёсцы Хатоля Віцебскага раёну. Вядома, што спачатку яго арыштавалі па адміністрацыйнай справе, тры дні трымалі за кратамі, а пасля суду адпусцілі на волю са штрафам. Аднак неўзабаве зноўку затрымалі ўжо па крымінальным артыкуле 368 – за абразу Аляксандра Лукашэнкі ў каментарах у «Аднакласніках».Справа палітвязня перададзена ў суд, але дата пачатку працэсу пакуль не вядомая.

Праваабаронцы просяць падтрымаць яго лістамі, даслаўшы іх на адрас:

СІЗА-2. 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Патапаву Аляксандру Фёдаравічу.

Аршанцы хакеісты Ўладзіслаў і Андрэй Белавусавы затрыманы за пікеты ў сацыяльных сетках

Метки: , ,
Комментарии: