Прыняты бюджэт Віцебска эксперты ацэньваюць як невыканальны

Автор:
Опубликовано:
13
Январь
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Финансы


Напрыканцы снежня мінулага года дэпутаты гарсавета зацвердзілі інвестыцыйную праграму і бюджэт Віцебска на 2023 год. На думку незалежных экспертаў, эканамічная праграма віцебскіх улад выглядае залішне аптымістычнай з прычыны страты рынкаў збыту Украіны і заходніх краін, дэградацыі гарадской прамысловасці і палітычнай і эканамічнай эміграцыі кваліфікаваных працаўнікоў у Расію, у Польшчу і ў дзяржавы Балтыі.

Аб’ём бюджэту на 2023 год па даходах вызначаны ў суме 477,4 мільёна рублёў, па расходах — у суме 467,7 мільёна рублёў. Дэпутаты хоць і заяўляюць, што разлічваюць на тое, што гадавы фінансавы план горада будзе бездатацыйным, але каб ён стаў такім, прадпрыемствам горада неабходна дадаткова зарабіць і пералічыць у гарадскую казну як мінімум 46 мільёнаў рублёў.

Мясцовыя заканадаўцы лічаць, што гэтая мэта будзе дасягнута ў выпадку, калі ў кожным раёне абласнога цэнтра будуць рэалізаваны інвестыцыйныя праекты.

Кіраўніцтва Першамайскі раён робіць стаўку на «Віцебскія дываны», дзе збіраюцца наладзіць выпуск грунтавых тканін, і на «Віцьбу», тут рыхтуюцца пачаць выпуск вафельных трубачак з начыннем.

У Кастрычніцкім раёне навацый чакаюць ад «Палімерканструкцыі» і прадпрыемства «БРР Аршыё ЭКА Здароўе», дзе маюць намер стварыць вытворчасць біяраскладальнага аднаразовага посуду.

У Чыгуначным раёне машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад’ёмнікі» збіраецца пабудаваць завод па вытворчасці гідраўлікі, а прадпрыемства «Прамысловая група «Адаман» адкрые цэх па выпуску вырабаў з металу для рамонту сельгас- і лесанарыхтоўчай тэхнікі. Аднак падобныя пражэкты не дапамогуць у 2023 годзе здзейсніць эканамічны рывок. Бо на вафельных люлечках мільёнаў не заробіш.

Дефицит республиканского бюджета Беларуси составил 1 миллиард рублей

Метки: , ,
Комментарии: