Прысуды віцебскім удзельнікам «палітычных перформансаў»: ад 2-х да 4-х з паловай гадоў пазбаўлення волі

Автор:
Опубликовано:
21
Май
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


У судзе Віцебскага раёну завяршыўся працэс над чатырма віцяблянамі, якіх асудзілі да розных тэрмінаў зняволення за ўдзел у «палітычных перформансах», знятых на відэа і распаўсюджаных па Тэлеграм-каналах. Два гады ў калоніі агульнага рэжыму – гэта мінімальны тэрмін, прысуджаны суддзём Міхаілам Зубенем адной з удзельніц, Ірыне Пярцовай, якая адна выхоўвае няпоўнагадовага сына, і ад пачатку знаходжання ў віцебскім СІЗА пагадзілася супрацоўнічаць са следствам.

Ірыну Пярцову пакаралі зняволеннем па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства). Паводле таго ж артыкула да 3-х з паловай гадоў пазбаўлення волі пакарана Юлія Лабунова. Кацярына Макарэвіч таксама асуджана да 3-х з паловай гадоў пазбаўлення волі, але па сукупнасці пакаранняў: паводле ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства). Самы суровы вырак вынесены Арцёму Латышаву — 4 з паловай гады пазбаўлення волі па сукупнасці пакаранняў : па арт. 341( псаванне маёмасці ў грамадскіх месцах) і ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства).

Усе чацвёра асуджаных правялі амаль 8 месяцаў у Віцебскім СІЗА-2, беларуская праваабарончая супольнасць лічыць іх палітычнымі зняволенымі.

Маладых людзей затрымалі паводле падазрэння ў псаванні банэра з выявай супрацоўнікаў ДАІ. Падчас следства былі высветлены яшчэ некалькі эпізодаў, якія сталі прадметам судовага разбору. Паводле Следчага камітэту, у чэрвені 2021 года «кампанія з мужчын і жанчын ва ўзросце ад 27 да 34 гадоў, абʼяднаных агульнай ідэяй падтрымання дэструктыўных заклікаў у інтэрнэце і сацыяльных сетках», зрабіла відэазапісы некалькіх перформансаў. Прыкладам, разбілі бейсбольнай бітай кінескоп тэлевізара з наклееным фотаздымкам журналіста Грыгорыя Азаронка, спалілі некалькі друкаваных дзяржаўных выданняў, інсцэніравалі на могілках памінкі па Аляксандру Лукашэнку.

Па версіі следства, дачыненне да крымінальнай справы, якую разбіралі ў судзе Віцебскага раёну, маюць яшчэ некалькі чалавек. Аднаго з іх, Паўла Сакалова, гэтымі днямі судзяць у Віцебскім абласным судзе, і пасяджэнні праводзяцца ў закрытым рэжыме.

vitebskspring.org

За «пахаванне Лукашэнкі» і іншыя перформансы пракурор запрасіў для падсудных ад 2,5 да 6 гадоў калоніі

Метки: , ,
Комментарии:
0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии