Прызнаны палітвязнем жыхар Паставаў, улады якога падазраюць у фінансаванні экстрэмізму

Автор:
Опубликовано:
26
Июль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


Менскім гарадскім судзе з 17 красавіка нібыта судзяць у межах арт. 361-2 (Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці) КК жыхара Пастаў Віцебскай вобласці палітвязня Дзмітрыя Селядцова. Старшынюе на працэсе суддзя Зянькевіч Валянціна.

Паводле інфармацыі, атрыманай праз праўладныя тэлеграм-каналы, 43-гадовы абвінавачаны быў затрыманы ў сярэдзіне лютага бягучага года па месцы жыхарства разам з жонкай за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

Падчас следства Селядцову і яго жонцы Марыне было прад’яўленае абвінавачванне ў тым, што яны сістэматычна ажыццяўлялі грашовыя пераводы ў «экстрэмісцкі» фонд «Байсол».

У выпадку, калі ў судзе будзе даказана іх дачыненне да ўчынення злачынства, супругам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў са штрафам.

viciebskspring.org

За падпіску на 7 «экстрэмісцкіх» СМІ жыхара Наваполацка ўлады пакаралі арыштам

Метки: , ,
Комментарии: