Работнікі «Нафтана»: прадпрыемства спыніць сваю працу на працягу 2-3 месяцаў

Автор:
Опубликовано:
17
Апрель
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область


Апошнім часам працоўныя ВА «Нафтана» (Наваполацк) паведамляюць праваабаронцам аб катастрафічнай сітуацыі на горадаўтваральным прадпрыемстве. Яны называюць прычыну спынення аб’яднання — перапоўненасць складоў з-за адсутнасці рынкаў збыту. Гэта следства санкцый, якія былі ўведзены еўрапейскімі краінамі ў адносінах да Беларусі за ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне на баку Расіі. Паралельна ўлады ізалююць на 2 месяца Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтана” Вольгу Брыцікаву.

Сапраўды, асноўная маса прадукцыя «Нафтана» ішла за мяжу — у ЕС і Вялікабрытанію. Пасля ўступлення ў сілу санкцый з-за прадастаўлення беларускай інфраструктуры Расіі для вядзення вайны супраць Украіны — прадпрыемства перайшло на працу на мінімальных магутнасцях. Інакш кіраўніцтву даўно прыйшлося цалкам спыніць вытворчасць. Калі санкцыі не будуць зняты ў бліжэйшыя 2-3 месяцы, то прадпрыемства спыніцца, а асноўную частку работнікаў давядзецца звольніць.

Бяда крыецца ў тым, што Наваполацку асноўная частка насельніцтва працуе на «Нафтане» альбо на сумежных вытворчасцях, то ў бліжэйшыя месяцы ў гэтым горадзе нафтахімікам складана будзе знайсці працу. Тады ў рэгіёне рэзка ўзрасце сацыяльная напружанасць з-за эканамічнага заняпаду і масавага беспрацоўя.

У такой сітуацыі цяжка пераацаніць ролю незалежных прафсаюзаў, якія рэальна адстойвалі правы сваіх сяброў. Гэта разумее адміністрацыя «Нафтана» і імкнецца прадухіліць арганізаваныя выступы працоўных. Для гэтага начальства працуе над тым, каб пазбавіць працоўны рух яе патынцыйных лідэраў.

Цяпер зразумела, з якой прычыны, апошнія месяцы, улады жорстка перасьледуюць Старшыню Незалежнага прафсаюзу “Нафтан” Вольгу Брыцікаву, якую 15 красавіка зноў асудзілі на чарговыя 15 сутак. Такім брудным спосабам улады і адміністрацыя прадпрыемства ізалявалі на два месяцы прафсаюзнага лідэра ад сябраў прафсаюза.

vitebskspring.org

За абразу старшыні Шумілінскага суда вінаваты асуджаны на 3 гады абмежавання волі

Метки: , ,
Комментарии: