Ратуша запрашае на “Святочны кірмаш”

Автор:
Опубликовано:
22
Декабрь
2022
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Авторы Витебск


На кірмашы можна будзе набыць сувеніры і падарункі да Калядаў і сустрэчы Новага году, а таксама прадукцыю фермерскіх гаспадарак да святочнага стала.

Удзел у кірмашовым гандлі плануюць узяць народныя майстры з усёй вобласці, якія прывязуць у Віцебск свае вырабы з дрэва і керамікі, самаробныя лялькі, інтэр’ерныя ўпрыгожванні, адзенне і шмат чаго яшчэ.

Пазнаёміцца з майстрамі і іх працамі можна і загадзя: цягам апошніх тыдняў на старонцы Ратуша музейная ў Фэйсбуку размяшчаліся аповеды пра ўдзельнікаў кірмаша і профіль іхнай дзейнасці.

Зрэшты, арганізатары абяцаюць не толькі магчымасць нешта набыць для сябе ці сяброў, але і добры настрой, і гарачую гарбату.

Кірмаш будзе працаваць з 23 снежня па 7 студзеня (апрача 31 снежня і 1 студзеня). Наведнікаў чакаюць з 11.00 да 19.00. Уваход у ратушу з боку вуліцы Леніна.

В Полоцке откроются «Гостиные Деда Мороза»

Метки: , ,
Комментарии: