Санітарку глыбоцкай лякарні ўлады арыштавалі на 12 сутак за захоўванне ў тэлефоне выявы герба «Пагоня»
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка 29 траўня пастанавіў арыштаваць Наталлю Міцько на 5 сутак за распаўсюд у сацыяльных сетках “экстрэмісцкіх” матэрыялаў і на 7 сутак за пікетаванне ў інтэрнэце.
Прычынай такога пакарання стаў факт выяўлення ў тэлефоне “правапарушальніцы” выявы на інтэрнэт-рэсурсе “Хартыя” “… вершніка на кані са шчытом і мячом (пагоня) на бел-чырвона-белым фоне”.
Дадзеную інфармацыю знайшлі работнікі глыбоцкага РАУС, на падставе якой былі складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Суддзя кваліфікаваў гэтыя дзеянні арыштаванай санітаркі па ч.2 арт 19.11 КаАП «як захоўванне з мэтай распаўсюджвання інфармацыйнай прадукцыі, уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” і па ч.1 арт.24.23 КаАП, “як парушэнне ўсталяванага парадку правядзення пікетавання, здзейсненае ўдзельнікам такога мерапрыемства».
У канчатковым выніку шляхам поўнага складання двух накладзеных адміністрацыйных спагнанняў, суддзя Аляксеенка канчаткова вырашыў арыштаваць Міцько тэрмінам на дванаццаць сутак з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.
БЕЛТА пра Булаўскага: «захоўваў сімволіку на агульнадаступных старонках»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!