Шэсць тыдняў трымае галадоўку палітвязень з Новаполацку

Автор:
Опубликовано:
10
Февраль
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебская область Политика


У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе «Рабочага Руху», фігурантамі якой з’яўляюцца адразу дзесяць палітзняволеных, сярод якіх — Аляксандр Капшуль. Усіх абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве, а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязням пагражае да 15 гадоў зняволення.

З 31 снежня Аляксандр абвясціў галадоўку супраць парушэння заканадаўства падчас яго ўтрымання ў гомельскім СІЗА. Галадоўка працягваецца 41 дзень, пры гэтым першыя некалькі дзён ён не піў нават вады. Ён быў затрыманы 25 верасня 2021 года на тэрыторыі РФ і перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі. Паведамлялася, што ў яго была зламаная нага і пашкоджаная рука.

Каб падтрымаць палітвязня, трэба даслаць ліст або паштоўку на адрас: СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А, 246003, г. Гомель, Аляксандру Сяргеевічу Капшулю.

Былы юрысконсульт ААТ «Нафтан» Аляксандр Капшуль абвінавачваецца па трох крымінальных артыкулах

Метки: , ,
Комментарии: