Штраф 70 “базавых” за графічную выяву сцяга Украіны і герба “Пагоня”
Як стала вядома, трэцяга сакавіка суддзя Суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч разгледзеў адміністрацыйную справу прадпрымальніка з Глыбокага Юрыя Татарыновіча і прысудзў яму штраф памерам 70 базавых велічыняў, што складае 2590 рублёў.
Мужчыну судзілі па адміністрацыйнай справе паводле часткі 1 арт.24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Быццам ён без атрымання адпаведнага дазволу Глыбоцкага райвыканкама правёў адзіночнае пікетаванне з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў. А выявілася гэта ў тым, што ён, знаходзячыся ў сябе дома пры дапамозе мабільнага тэлефона размясціў сваё фота ў сацыяльнай сетцы “Фэйсбук”, якое суправаджалася графічнай выявай двухкалора — сцяга Украіны і герба “Пагоня”. Таксама на старонцы была публікацыя з выявай бел-чырвона-белага палотнішча.
Падчас судовага пасяджэння Юрый Татарыновіч віну не прызнаў.
Жыхары Віцебскай вобласці праявілі абыякавасць да стварэння партыі «Белая Русь»
Подписывайтесь на нас в: Яндекс, Дзен, Google Новости, Telegram-канал, «секретный» Telegram-чат!