Справа палітзняволенага Булаўскага ўжо ў судзе. Хутка пачнецца яе разгляд

Автор:
Опубликовано:
9
Май
2023
Комментарии: нет комментариев
Рубрики: Витебск Политика


Віцебскага арт-менеджэра і музыку пачунуць судзіць 15 траўня ў судзе Першамайскага раёна Віцебска. Справу будзе разглядаць суддзя Міхаіл Юрчанка. Стала вядома, што Ўладзіміра абвінавачваюць паводле 342-2 (Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) Крымінальнага кодэкса. Суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Паводле заканадаўства, улады могуць узбудзіць крымінальную справу супраць чалавека па вышэйадзначанаму артыкулу толькі тады, калі яго двойчы за год асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП «несанкцыянавае пікетаванне», а потым цягам года зноў затрымалі за «пікет».

Пакуль прысуд не набыў законную моц, яшчэ можна падтрымайць Уладзіміра пасылкай, лістом, грашовым пераводам ці тэлеграмай: СІЗА-2, Гагарына 2, 210026, Віцебск, Уладзіміру Ігаравічу Булаўскаму.

Витебский арт-менеджер и музыкант Владимир Булавский признан политзаключенным

Метки: ,
Комментарии: